Вы тут

Што такое "канструктары" — наркалабараторыі, якія ўвозяць у Беларусь з Расіі

Наркалабараторыя пад Мінскам / Ілюстрацыйнае фота

Расійскія гандляры наркотыкамі пачалі ўвозіць у Беларусь "канструктары". Так кіраўнік беларускага наркакантролю Генадзь Казакевіч назваў набор рэчаў, з якога можна сабраць наркалабараторыю.

"Канструктар" складаецца з лабараторнага абсталявання, хімічных рэчываў і кіслот, якія дазваляюць сінтэзаваць асабліва небяспечныя псіхатропы ў падпольных умовах. Чытаючы такія навіны, уяўляеш сябе героем амерыканскага серыяла Breaking Bad, у якім колішні настаўнік хіміі Уолтэр Уайт быў гатовы за некалькі гадзінаў сабраць лабараторыю па вытворчасці метамфетаміна ў любым доме горада Альбукерке.

У якасці прыкладу "канструктара" Казакевіч прывёў арганізаваную расіянамі наркалабараторыю ў вёсцы Хацежына Мінскага раёна. У красавіку яе ліквідавалі супрацоўнікі наркакантролю. Гэта была самая буйная ў гісторыі Беларусі "фабрыка" па вытворчасці псіхатропных рэчываў, якая пастаўляла сінтэтычныя наркотыкі і ў суседнія краіны.

Генадзь Казакевіч / zviazda.by​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.