Вы тут

Начальнік аддзела буйной кампаніі тыдзень псаваў транспарт сілавікоў у Мінску

Некалькі аўтамабіляў сілавікоў пацярпелі ад самаробных "яжоў" / Скрыншот з відэа МУС

55-гадовы начальнік аддзела буйной мінскай кампаніі вёў "партызанскую вайну" супраць спецтранспарту сілавікоў. Як паведамляе прэс-служба МУС, з сярэдзіны кастрычніка ён падчас прагулак з сабакам раскідваў дзясяткі самаробных металічных "яжоў" на ўездзе да адміністрацыйнага будынка (за раз — 20-40 штук). За тыдзень былі прабітыя колы ў некалькіх аўтамабілях.

Мужчыну затрымалі аператыўнікі ГУБАЗіК — ён трапіў на камеры відэаназірання. Крымінальную справу распачалі за хуліганства. Раней мінчук прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд ўлётак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.