Нацбанк выступіў з паведамленнем пра сітуацыю на валютным рынку Беларусі

У сувязі з сітуацыяй на валютным рынку Беларусі Нацыянальны банк выступіў са спецыяльным інфармацыйным паведамленнем.

У ім нагадваецца, што на пачатку 2015 года Нацбанк перайшоў да гнуткага механізму фармавання абменнага курсу беларускага рубля. Па сутнасці, гэта рынкавае курсаўтварэнне.

Нацбанк адзначае, што апошнім часам на сусветных фінансавых рынках адбыліся сур'ёзныя змены, якія істотна паўплывалі на курс рубля. У іх ліку — рэзкае зніжэнне сусветных коштаў на нафту, значнае аслабленне курсаў расійскага рубля, кітайскага юаня і казахстанскага тэнге. ДРазам з тым адзначаецца, што і надалей курс рубля будзе моцна залежаць ад вонкавых фактараў — коштаў на нафту і курсаў валют асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны.

Нацбанк адзначае, што яго гнуткая курсавая палітыка дазваляе падтрымліваць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі і дзелавую актыўнасць, выступаць фактарам макраэканамічнай стабільнасці.

У бліжэйшай перспектыве намаганні Нацбанка будуць сканцэнтраваныя на дасягненні цэнавай стабільнасці, каб захаваць пакупніцкую здольнасць рубля. "Стабілізацыя інфляцыйных працэсаў забяспечыць устойлівасць эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве і будзе спрыяць фармаванню ўмоваў для забеспячэння доўгатэрміновага эканамічнага росту", — гаворыцца ў паведамленні.

Курс долара ў Беларусі залежыць ад кошту нафты

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі