Буйная ўцечка звестак кліентаў адбылася ў "Моднай краме"

Хакер, ілюстрацыйнае фота

Хакер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Хакеры атрымалі доступ да больш як 300 тысяч радкоў інтэрнэт-крамы belbazar24.by (ПГУП "Модная крама"), у тым ліку з персанальнымі данымі кліентаў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Спецыялісты Цэнтра запатрабавалі ад "Моднай крамы" апавясціць усіх суб'ектаў, закранутых уцечкай інфармацыі.

Цэнтр просіць карыстальнікаў сайта belbazar24.by быць асцярожнымі пры тэлефанаваннях з невядомых нумароў (асабліва ў месенджарах) і не паведамляць незнаёмцам уразлівыя звесткі пра сябе (пашпартныя даныя, фінансавую інфармацыю, коды з смс і да т.п.), а таксама не спампоўваць праграмы па іх просьбе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі