Нацбанк: вонкавая пазыка Беларусі ўзрасла амаль у паўтары разы

Інтэнсіўны рост вонкавай пазыкі ва ўмовах высокага дэфіцыту знешняга гандлю ўяўляе для Беларусі значную рызыку. Пра гэта вядзецца ў падрыхтаваным Нацбанкам аналітычным аглядзе “Фінансавая стабільнасць у Рэспубліцы Беларусь у 2009 годзе”. Эксперты Нацбанка адзначаюць негатыўны ўплыў таго, што Беларусь не мела магчымасцяў прыцягнуць вялікі капітал праз прыватны сектар. Фінансаваць дэфіцыт у разліках па бягучых аперацыях давялося пераважна за кошт пазыкаў органамі дзяржкіравання і грашова-крэдытнага рэгулявання. Гэта і прывяло да росту сукупнай вонкавай пазыкі на 45,4% — да 22 мільярдаў долараў.

У Нацбанку мяркуюць, што галоўная рызыка для стабільнасці эканомікі палягае ў тым, што выдаткі на абслугоўванне вонкавай пазыкі будуць значна расці надалей, паведамляе БелаПАН. Але эксперты Міжнароднага валютнага фонда адзначаюць, што вонкавая пазыка Беларусі паводле міжнародных стандартаў застаецца нізкай, што ёсць “вялікай перавагай рэспублікі ў цяперашняй міжнароднай эканамічнай сітуацыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі