Нацбанк плануе павялічыць ЗВР Беларусі да 8-8,5 млрд долараў да 2020 года

Нацбанк плануе павялічыць ЗВР Беларусі да 8-8,5 млрд долараў да 2020 года

Беларусь мае магчымасць павялічваць золата-валютныя рэзервы па 1-1,5 млрд долараў у год. Пра гэта 17 кастрычніка паведаміў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Заява прагучала падчас XIV Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ'2017", перадае БЕЛТА.

Гэтыя прагнозы галоўны банкір краіны даў у адказ на пытанне, ці зможа Беларусь у гэтай пяцігодцы нарасціць ЗВР да 10 млрд долараў. 

Па яго словах, каб ЗВР павялічыліся на здаровай аснове, эканоміка мусіць паказваць пастаянны ўстойлівы рост экспарту. "Сёлета $1,2 млрд на чыстай аснове мы на рынку атрымалі. У асноўным за кошт таго, што насельніцтва па-ранейшаму з'яўляецца прадаўцом валюты на чыстай аснове. І гэта дало нам магчымасць на здаровай аснове нарасціць ЗВР", — патлумачыў сташыня праўлення Нацбанку. 

Ён дадаў, што лічбу ў 10 мільярдаў долараў можна атрымаць і праз запазычанні. Але перад Нацбанкам стаіць задача нарасціць ЗВР менавіта на здаровай аснове.

Цяпер ЗВР Беларусі складаюць 7,266 млрд долараў у эквіваленце. Нацбанк плануе павялічыць да 2020 года золатавалютныя рэзервы да 8-8,5 млрд долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі