Вы тут

Нацбанк паказаў, як будуць выглядаць абноўленыя купюры па 5 і 10 рублёў

Абноўленыя купюры па 5 і 10 рублёў / Дзмітрый Брушко, TUT.by

20 траўня Нацбанк увёў у абарачэнне абноўленыя купюры наміналам 5 і 10 рублёў, інфармуе яго прэс-служба. Новыя грошы павінныя выцесніць з абарачэння старыя банкноты, якія пры гэтым застаюцца законным плацежным сродкам.

На новых банкнотах прыбралі надпіс "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу Пятра Пракаповіча. Замест "2009" на іх паказаны год выпуску ў абарачэнне — "2019". Таксама змяніўся і выгляд архітэктурных помнікаў на банкнотах — у адпаведнасці з іх цяперашнім выглядам. На банкноце ў 5 рублёў паказаная Камянецкая вежа, а на 10 рублях — полацкая Спаса-Праабражэнская царква. На купюрах дададзеныя назвы гэтых помнікаў архітэктуры. 

У Нацбанку кажуць, што цяперашнія купюры знаходзяцца ў абарачэнні вельмі даўно, таму ўзнікла патрэба ў іх замене. Карыстаючыся гэтым, у Нацбанку вырашылі абнавіць дызайн банкнотаў.