Нацбанк Беларусі не плануе дазваляць разлікі ў крыптавалютах

Нацбанк Беларусі не плануе дазваляць разлікі ў крыптавалютах

На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "БанкИТ'2017" старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур заявіў, што разлічвацца крыптавалютамі ў Беларусі не дазволяць:

"Пытанне дазволу разлікаў у крыптавалютах за тавары, паслугі на тэрыторыі краіны ў прынцыпе не разглядаецца, — цытуе кіраўніка Нацбанка БелТА. — Іншыя пытанні прававога рэгулявання выкарыстання крыптавалютаў фінансавымі інстытутамі, прадпрыемствамі і насельніцтвам у Беларусі знаходзяцца цяпер у стадыі прапрацоўкі дзяржорганамі і экспертамі".

Да апошняга часу эксперты сыходзіліся ў меркаванні, што "майнінг" — працэс здабычы крыптавалюты — беларускім заканадаўствам ніяк не ўрэгуляваны. На гэтым настойваюць і стваральнікі першай беларускай крыптавалюты з назвай "Талер", прэзентацыя якой мусіла адбыцца ў пачатку кастрычніка, але была адкладзеная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі