Набажэнства з удзелам папы Францішка ў Коўне сабрала 100 тысяч чалавек

Набажэнства з удзелам папы Францішка ў Коўне сабрала 100 тысяч чалавек

Набажэнства з удзелам папы рымскага Францішка ў Коўне сабрала 100 тысяч чалавек. Як паведамляе Delfi.lt, імша прайшла ў гарадскім парку Сантакас. Ад самай раніцы на  плошчы дэманстраваліся дакументальныя фільмы, вернікі дзяліліся сваімі сведчаннямі. Для асвятлення мерапрыемства прыехалі каля 200 замежных журналістаў, ноч у дванаццаці школах Коўна правялі 1400 пілігрымаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі.

Папа Францішак прыляцеў у Літву ў суботу. Ён сустрэўся ў Вільні з літоўскай прэзідэнткай Даляй Грыбаўскайтэ, звярнуўся да вернікаў з Вострай Брамы і на Кафедральнай плошчы. Па словах арганізатараў, вітаць папу ў Вільні ў суботу сабралася 60 тысяч чалавек. У Вільні папа заклікаў літоўцаў знаходзіць сілу ў мінулым народа, але быць пры гэтым памяркоўнымі і не паддавацца тым, хто заахвочвае раздробленасць, карыстаючыся пачуццём неабароненасці.

У другой палове дня ў нядзелю папа Францішак вярнуўся ў літоўскую сталіцу, дзе ўшанаваў памяць ахвяр савецкага і нацысцкага рэжымаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі