Вы тут

На жаночай гонцы біятланістак лепшая з беларусак была 30-й

Падчас жаночай індывідуальнай гонкі ў Антхольцы / IBU

18 лютага ў італьянскім Антхотльцы прайшла індывідуальная жаночая гонка на этапе чэмпіянату свету па біятлоне. 

На дыстанцыі ў 15 км першае месца заняла італьянка Даратэя Вірэр. Срэбра заваявала немка Ванэса Хінц, на трэцім месцы апынулася нарвежка Мартэ Ройселанд

Сярод беларусак найлепшы вынік паказала Ірына Крыўко — яна фінішавала 30-й. Ганна Сола была 50-й, Алена Кручынкіна паказала 77-ы вынік, а Ірына Кручынкіна — 88-ы. 

Такі вынік азначае, што беларускія біятланісткі не трапляюць у мас-старт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.