На заснавальніцу "Саюза Маці Беларусі" і яе мужа пачалі крымінальную справу
![Крымінальны кодэкс](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/maci-2911-1_1.jpg.webp?itok=DbNOvcCO)
Крымінальны кодэкс / sb.by
Баранавіцкая пракуратура пачала крымінальныя справы на заснавальніцу ініцыятывы "Саюз Маці Беларусі" і яе мужа.
Ім інкрымінуюць стварэнне і кіраўніцтва "экстрэмісцкім фармаваннем", публічную абразу Лукашэнкі і паклёп на яго, а таксама садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці".
Як сцвярджаецца ў матэрыялах справы, 60-гадовая жанчына стварыла і кіравала "экстрэмісцкім фармаваннем". На адным з рэсурсаў яна размясціла відэазапіс, "у якім змяшчаўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства".
Яе муж даў інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" і ў сацсетках размясціў абразы на адрас Лукашэнкі.
Сямейная пара знаходзіцца за мяжой краіны.
29 верасня КДБ прызнаў "Саюз Маці Беларусі" "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады ж былі названыя імёны людзей, на думку КДБ, звязаных з арганізацыяй: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка (Ліфанава), Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава (Васільцова).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.