На выходных у Мінску ацяпленне ў кватэрах не ўключаць

На выходных у Мінску ацяпленне ў кватэрах не ўключаць

На выходных у Мінску не ўключаць ацяпленне ў кватэрах. З 6 кастрычніка батарэі запрацавалі ў дзіцячых садках, школах, лякарнях і іншых сацыяльных аб’ектах. Але ў жылым у Мінску ацяпленне можа з’явіцца толькі пасля 10 кастрычніка.

Як паведамілі Еўрарадыё ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама, канчатковага рашэння яшчэ няма. Для таго, каб ацяпленне ў кватэрах з’явілася, сярэднясутачная тэмпература мусіць трымацца ніжэй за +8 градусаў цягам 5 дзён. Такое надвор’е сіноптыкі чакаюць толькі пасля выходных. Пра гэта Еўрарадыё распавяла Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Святлана Рыбакова: “Пазаўчора было 7,5 градусаў, за мінулыя суткі крыху вышэй за 8 градусаў. Усё ж такі пасля выходных будзе больш устойліва, за 8 градусаў. Тэмпература будзе паніжацца”.

Пры гэтым на выходных сінопыкі абяцаюць некамфортнае надвор’е. У суботу ў сярэднім будзе +10 градусаў, а ў нядзелю чакаецца дождж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі