На выбарах у Вярхоўную Раду лідзіруюць "Народны фронт" і Блок Парашэнкі

Па стане на 4-ю гадзіну раніцы паводле мінскага часу, ЦВК ужо апрацавала каля 10% пратаколаў. Лідарства трымае "Блок Пятра Парашэнкі". Як інфармуе УНІАН, ён набраў каля 22% галасоў. Ненашмат ад яго адстае "Народны фронт", які таксама мае каля 22%. Аб'яднанне "Самопомач" набрала менш за 10%, "Апазіцыйны блок" — каля 9%, Радыкальная партыя Алега Ляшко — крыху больш за 8%, "Бацькаўшчына" — каля 6%. 

Усе астатнія палітычныя сілы цяпер знаходзяцца за межамі 5-адсоткавага прахаднога бар'ера. 

Фота з сайта ЦВК Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі