На вучэннях да віцебскіх дэсантнікаў далучылі больш за 500 вайскоўцаў запасу. Усіх прызваных размеркавалі па падраздзяленнях "у адпаведнасці з армейскімі спецыяльнасцямі". Ім "давядзецца ўспомніць навыкі абыходжання са штатным узбраеннем і ваеннай тэхнікай", паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Напярэдадні анансавалася брыгаднае тактычнае вучэнне, у якім з 20 сакавіка ўдзельнічае 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада. Дэсантнікаў збіраліся адправіць у лясы.

