На возеры ў Бярозаўскім раёне выратавалі трое рыбакоў

13 сакавіка ў службу "101" паступіў сігнал пра тое, што што недалёка ад вёскі Хрысы на возеры Чорнае на лёдзе ляжаць трое рыбакоў у 100 метрах ад берагу. Вадалазы прыбылі за 7 хвілін ад сінгналу, паўзком дабраліся да людзей і з дапамогай вяровак і лесвіцы даставілі іх на бераг. Выратаваныя — двое жыхароў Драгічына, 1974 і 1979 гадоў нараджэння, і адзін — з вёскі Малеч, 1967 года нараджэння. Са словаў рыбакоў, яны самі спрабавалі дабрацца да берагу, аднак як лёд пачаў. Рыбакі леглі на яго і чакалі, што хтосьці заўважыць іх і выратуе.

Выратаваных даставілі ў лякарню, адкуль іх пасля абследавання адпусцілі дахаты.

 БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі