На волю выйшаў Яраслаў Пісарэнка, Аляксандр Івулін будзе за кратамі да ліпеня

На волю выйшаў Яраслаў Пісарэнка, Аляксандр Івулін будзе за кратамі да ліпеня

На волю выйшаў спартыўны журналіст Яраслаў Пісарэнка. Рэжысёр мантажу YouTube-канала "ЧестнОК", былы супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі адбываў 15-суткавы адміністрацыйны арышт. Тэлеграм-канал @chestnokkk нагадвае, што Пісарэнка 3 чэрвеня быў затрыманы разам з журналістам "Трыбуны", аўтарам згаданага YouTube-канала і футбалістам "Крумкачоў" Аляксандрам Івуліным за нібыта БЧБ-сцяг у акне. На судзе ён сваёй віны не прызнаў, сказаў, што падчас ператрусу сцягу не было. Тое самае казаў і Івулін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі