Пасля 45 сутак арышту на волю выйшаў супрацоўнік "Нафтана" Барыс Жахоўскі, паведамляюць праваабаронцы.
За кратамі ён 16 дзён трымаў галадоўку.
Жахоўскага затрымалі 14 траўня і пазней прысудзілі агулам 30 сутак арышту за "распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП), а таксама 15 сутак за "несанкцыянаванае пікетаванне" (арт. 24.23 КаАП).