Вы тут

На волю выйшаў прадзюсар і бізнесовец Віктар Лабковіч, затрыманы год таму

Віктар Лабковіч / асабісты архіў

На мінулым тыдні на волю выйшаў кінапрадзюсер і бізнесмен Віктар Лабковіч, паведамляе тг-канал "Священный Белавуд". Ён быў арыштаваны напрыканцы чэрвеня 2021 года. Тады ў кампанію "Модум", топ-мэнэджарам якой з'яўляўся Лабковіч, прыйшлі сілавікі. Разам з Виктарам было затрымана яшчэ некалькі чалавек.

Віктар Лабковіч — значная фігура ў беларускім кіно. Яго студыя "Першая кінавідэакампанія" прадзюсіравала серыял пра Уладзіміра Мулявіна "За полчаса да весны", прэм'ера якога запланавана на восень. Таксама Лабковіч працаваў з рэжысёркай Анастасіяй Мірашнічэнка, чый фільм "Дэбют" у 2019 годзе намінаваўся на "Оскар". Сярод прадзюсарскіх работ Лабковіча таксама хорар "Упыри", фантастыка "Дзесяць жыццяў Мядзведзя" (фільм яшчэ не выйшаў на экраны).

За што быў затрыманы Лабковіч, ці знятыя з яго абвінавачанні, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.