На вокладцы Playboy з'явіцца мусульманка ў хіджабе (фота)

На вокладцы Playboy з'явіцца мусульманка ў хіджабе (фота)

Кастрычнцкі нумар самага папулярнага ў свеце мужчынскага часопіса "Playboy" выйдзе са здымкам 22-гадовай журналісткі і мадэлі Нур Тагауры на вокладцы.

Летась Playboy змяніў рэдакцыйную палітыку і перастаў публікаваць здымкі цалкам аголеных жанчын. Гэтым разам на вокладцы часопіса дзяўчына будзе апранутая ў скураную куртку, майку, джынсы, кеды і хіджаб, паведамляе "Белсат".

Нур Тагауры — амерыканка лівійскага паходжання. Паводле выбару Playboy, яна стала тварам праекту Renegades-2016. У рамках гэтага праекта часопіс распавядае гісторыі маладых людзей, "якія рызыкуюць усім і нават уласным жыццём дзеля любімай справы".

Дарэчы, дзяўчына стала яшчэ і першай журналісткай нацыянальнага амерыканскага тэлеканалу, якая зʼявілася на экране ў хіджабе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі