На вайсковым парадзе ў Мінску ўпершыню пройдуць жанчыны з МУС

На вайсковым парадзе ў Мінску ўпершыню пройдуць жанчыны з МУС

На вайсковым парадзе 3 ліпеня ў Мінску ўпершыню пройдуць жанчыны з Міністэрства ўнутраных спраў. Іх адбіралі з пачатку сакавіка. Званні і пасады не ўлічваліся. Улічваліся ўзрост — да 45 гадоў, рост — ад 165 да 180 сантыметраў (былі выпадкі, калі некаторыя міліцыянеры дадавалі сабе лішнія сантыметры росту). У выніку ў склад жаночага разліку трапілі прадстаўніцы мінскай міліцыі, у тым ліку і АМАПу, ДАІ. З красавіка жанчыны з МУС ужо ўдзельнічаюць у трэніроўках, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Летась упершыню ў парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у калоне вайскоўцаў прайшло падраздзяленне жанчын. Дарэчы, адбылася кур'ёзная сітуацыя — адна жанчына ішла... басанож.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі