На вакзале ў Дзюсельдорфе мужчына з сякерай параніў сем чалавек

На вакзале ў Дзюсельдорфе мужчына з сякерай параніў сем чалавек

Не менш за сем чалавек атрымалі раненні пры нападзе мужчыны, узброенага сякерай, на галоўным вакзале нямецкага горада Дзюсельдорф, перадае Бі-БІ-Сі.

Паліцыя затрымала падазраванага. Паведамляецца, што гэта 36-гадовы выхадзец з былой Югаславіі. Паліцыянты сцвярджаюць, што мужчына мае праблемы з псіхічным здароўем.

Па звестках Deutsche Welle, спярша мужчына з сякерай напаў на пасажыраў у вагоне аднаго з цягнікоў, а потым выбег на станцыі. Ад паліцыі ён спрабаваў уцячы, саскочыўшы з чыгуначнага моста, але быў паранены. Нападніка затрымалі і дастаўлены ў лякарню.

Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Разам з тым у СМІ паведамляецца, што жыццям усіх параненых нічога не пагражае. 

Напад у Дзюсельдорфе адбыўся 9 сакавіка каля 21-й гадзіны паводле мясцовага часу. 

Людзі, якія знаходзіліся ў будынку вакзала, былі эвакуяваныя. Сам будынак на час высвятлення акалічнасцяў зачынілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі