На ўсходзе Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — навальніцы

На ўсходзе Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі —  навальніцы

На ўсходзе Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле прагнозу Белгідрамету, пасля 19:00 у нядзелю тут чакаюцца навальніцы, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах магчымы град, перадае БЕЛТА.

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца сёння на большай частцы тэрыторыі краіны. Пры гэтым у бліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор’е, месцамі будзе болей за +30 градусаў. Тэмпература паветра цяпер на 5-7 градусаў перавышае кліматычную норму.

На сёння ў 13 раёнах Беларусі ўведзеная забарона на наведванне лясоў праз высокую пажарную небяспеку.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі