На ўрачыстасці ў Будслаў прыбылі 2700 пілігрымаў

З 26 чэрвеня ў Будслаў ішлі пешыя пілігрым з розных гарадоў Беларусі. Самай масавай выявіліся пілігрымка з Баранавічаў — 419 чалавек. Таксама сюды прыбылі каталіцкія вернікі з Віцебска, Маладзечна, Мінска, Гродна, Пінска ды іншых гарадоў Беларусі. Ёсць і госці з Расіі. Усяго ў Будслаў прыйшло 2700 чалавек.

Увечары 4 ліпеня вернікі сабраліся ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Іх вітаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, святую імшу вёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі