На Украіне знайшлі карціну, аўтарам якой можа быць Тарас Шаўчэнка

На Украіне ў Вінніцкай вобласці знайшлі карціну, аўтарам якой можа быць Тарас Шаўчэнка.  Зараз украінскія і замежныя эксперты мусяць гэта пацвердзіць альбо абвергнуць. Карціну адшукаў вясковы настаўнік на гарышчы дома, які яму дастаўся ў спадчыну. Паведамляецца, што на ёй з фотаграфічнай дакладнасцю намаляваны пейзаж невялікага мястэчка XIX стагоддзя.

Карціна напісаная акварэллю, называецца “Краявід”. На ёй ёсць подпіс — “Шаўчэнка Т.”. Кіеўскія рэстаўратары ўжо пацвердзілі, што Шаўчэнка, сапраўды, быў яе аўтарам.

Аднак для дэтальнага даследавання “Краявіда” украінскія эксперты звярнуліся па дапамогу да калегаў з Расіі і ЗША.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі