На турніры ў Швейцарыі Аляксандра Сасновіч згуляе з Камілай Джорджы

На турніры ў Швейцарыі Аляксандра Сасновіч згуляе з Камілай Джорджы

На турніры ў швейцарскім Біле Аляксандра Сасновіч (108-е месца ў рэйтынгу WTA) прабілася ў чвэрцьфінал. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Вікторыю Галубіч (51) са Швейцарыі — 6:1, 6:4. Варта адзначыць, што Галубіч будзе браць удзел у складзе швейцарскай зборнай у паўфінальным матчы Сусветнай групы Кубка федэрацыі са зборнай Беларусі.

У пятніцу ў ¼ фіналу турніра ў Біле (яго прызавы фонд складае амаль 227 тысяч долараў) Сасновіч згуляе з Камілай Джорджы (98) з Італіі, пачатак у 16.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі