Вы тут

На трасе М1 у Стаўбцоўскім раёне загінула 18-гадовая дзяўчына

МУС

На 284-м кіламетры трасы М1 у Стаўбцоўскім раёне загінула 18-гадовая дзяўчына. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17:40 у пятніцу. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, Fiat ехаў у накірунку сталіцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант наперадзе пачала спыняцца фура. Кіроўца не паспела перабудавацца, і аўтамабіль вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з іншай машынай — Skoda (удар быў у правы бок легкавіка).

Дзяўчына памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Кіроўца аўтамабіля Skoda завезены ў бальніцу для абследавання. На месцы ДТЗ увечары 6 верасня працавалі супрацоўнікі ДАІ, СК і эксперты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.