На таргах 11 ліпеня долар працягнуў даражэць

На таргах 11 ліпеня долар працягнуў даражэць

11 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Долар ізноў крыху узняўся ў кошце — ён расце ўжо 12 дзён запар. Працягнуў рост і еўра, хаця для еўрапейскай валюты ўласцівыя ваганні. А вось расійскі рубель патаннеў, нягледзячы на тое, што кошты на нафту крыху выраслі.

Новыя курсы паводле сайта Нацбанка:

За 1 долар ЗША — Br1,9794 (учора было Br1,9734 за $1).

За 1 еўра — Br2,2549 (10 ліпеня было Br2,2504 за 1 еўра).

За 100 расійскіх рублёў — Br3,256 (на папярэдніх таргах было Br3,2719 за 100 расійскіх рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі