На судзе па "справе змоўшчыкаў" Галубовіч і Краўчук цалкам прызналі віну

На судзе па "справе змоўшчыкаў" Галубовіч і Краўчук цалкам прызналі віну

На судзе па "справе змоўшчыкаў" цалкам прызнала сваю віну Вольга Галубовіч — 45-гадовая сябра партыі БНФ, былая бухгалтарка мінскай фірмы Юрася Зянковіча, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Таксама віну прызнаў актывіст Дзяніс Краўчук.

Іх судзяць за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). У прапагандысцкіх фільмах расказвалі, быццам Галубовіч удзельнічала ў перадачы грошай для афіцэраў, якія нібыта былі гатовыя ўдзельнічаць у мяцяжы.

Як распавядала Еўрарадыё, Рыгор Кастусёў на гэтым судзе не прызнаў сваю віну, а Аляксандр Фядута прызнаў часткова.

Працэс па "справе змоўшчыкаў" праходзіць у Мінскім абласным судзе. Падсуднымі па ім праходзяць палітвязні літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрась Зянковіч, супрацоўніца яго мінскага офісу Вольга Галубовіч, дальнабойнік Дзяніс Краўчук.

Суд адбываецца ў адкрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі