Знайшоў цела і "утыкаў у вену іголку". Справа Коржыча, дзень 15

Знайшоў цела і "утыкаў у вену іголку". Справа Коржыча, дзень 15

Трэці тыдзень у Мінску працягваюць разглядаць крымінальную справу аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне прад'яўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. На пасяджэнні 28 жніўня ў судзе дапыталі былога камандзіра трэцяй роты, дзе праходзіў службу Аляксандр Коржыч і салдаты, прызнаныя па справе пацярпелымі. На судзе Павел Сукавенка адкрыта сказаў, што не быў да канца гатовы займаць гэтую пасаду.

"Я лічу, што не да канца быў гатовы займаць гэтую пасаду. Было мала вопыту. Па працы з асабістым складам амаль не было [вопыту]. А што тычыцца арганізацыйных момантаў — былі праблемы. Я не да канца ведаў свае абавязкі. Не ведаў на памяць кожны пункцік", — заявіў Сукавенка.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследванне гучнай справы доўжыўся паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі