На што здольнае NATO без ЗША, і пры чым тут Украіна і бяспека Беларусі — эфір
Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, па яго словах, абыякавы як да пройгрышу, так і да далейшага лёсу няўдачніка Віктара Орбана, а новы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр яму вельмі нават даспадобы. Тым не менш, менавіта пасля выбараў у Венгрыі Трамп у чарговы раз рашуча заявіў пра жаданне скасаваць удзел ЗША ў NATO. Маўляў, надакучылі баявому прэзідэнту ЗША гэтыя еўрапейскія баязліўцы-левакі.
Што насамрэч стаіць за словамі Трампа наконт выхаду ЗША з NATO, і ці можа ён асабіста прыняць такое рашэнне? Якія пагрозы чакаюць Еўропу ў такім выпадку, і ці гатовы Еўрасаюз стварыць сваё, еўрапейскае NATO? Як выхад ЗША паўплывае на сітуацыю ва Украіне і ўвогуле на бяспеку ў нашым рэгіёне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 15:00.