На што можна замяніць 20 флагштокаў за 550 тысяч долараў на “Дынама”

На што можна замяніць 20 флагштокаў за 550 тысяч долараў на “Дынама”

Флагштокі на стадыёне “Дынама”, які цяпер на рэканструкцыі, плануюць паставіць за 550 тысяч долараў. Нібыта, такая сталь і такая вышыня (19 метраў) дае круглую суму, а параметры, якія прапісаныя ў праекце, змяніць нельга. А знайсці іх можна… толькі далёка-далёка за мяжой.

“Мы правялі маркетынгавае даследаванне, разаслалі тэхзаданне, і атрымалі кошты. Калі прапануюць танней, набудзем танней. Гэта ж флагшток 19 метраў. Там спецыяльная аўстэнітная нержавеючая сталь, якую не робяць на постсавецкай прасторы”, — расказвае генпадрадчык.

У фірме, якая ўжо займалася ўсталёўкай флагштока каля новага будынка Вярхоўнага суда за 35 тысяч рублёў, называюць такую суму нармальнай. Але тут прапануюць тры варыянты, каб зрабіць канструкцыю больш танней.

“У нас такія флагштокі не робяць, яго трэба весці з Кітая ці Еўропы. Адзін флагшток можа і 30 тысяч долараў каштаваць, і болей, усё залежыць ад параметраў. На нешта замяніць флагштокі з праекта “Дынама” наўрад ці атрымаецца. Можна паставіць чорны метал, але пасля кожнай зімы яго трэба перафарбоўваць. Можна паставіць з бетону, але праз 10 гадоў яго трэба будзе пераробліваць. А так, рашэнне ў іх добрае”.

Флагшток з чорнага металу можа быць у разы танней! Але яго давядзецца перафарбоўваць штосезон.

Глядзім, на што яшчэ можна замяніць “залатыя” флагштокі, калі выкарыстаць іншую сталь.

Ва Украіне флагштокі з нержавеючай сталі прапануць за… 1400 долараў за штуку. У фірме гатовыя нават даставіць флагштокі.

“Трэба будзе высвятляць, як гэта праз мяжу перавезці. Але, калі прывязем, то тады усталёўка за вамі”, — адказваюць у фірме.

У Расіі, у фірме, якая робіць такія флагштокі, адразу просяць выслаць дакументацыю, як толькі чуюць пра кошт у 550 тысяч долараў.

“Вышліце нам дакументацыю, мы ўсё пралічым. Але назваць кошт адразу мы не можам, там шмат характарыстык”, — адказваюць вытворцы флагштокаў. Яны нават гатовыя самі прывезці і ўсталяваць канструкцыю.

Алюмініевы варыянт флагштока будзе каштаваць у раёне 10 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі