На сайты БелаПАН і "Беларускія навіны" адбыліся DDoS-атакі
У суботу, 3 кастрычніка, каля 12-й гадзіны пачаліся DDoS-атакі на сервер інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Пад DDoS-атаку трапілі сайты naviny.by і belapan.by.
У інфармацыйным паведамленні агенцтва гаворыцца: "Кампанія БелаПАН робіць усё магчымае для таго, каб паўнавартасная праца сайтаў аднавілася як мага хутчэй".
Праца сайта БелаПАН аднавілася, але "Беларускія навіны" на 11-ю гадзіну 4 кастрычніка яшчэ недаступныя.
У сацыяльных сетках выказваецца меркаванне, што прычынай атакі стаў рэпартаж інфармагенцтва з "Малітвы за Беларусь", у якой удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Акрамя таго "Беларускія навіны" размясцілі ў сябе падборку "фотажаб" з фатаграфіі сям'і Абамаў ды Аляксандра і Мікалая Лукашэнкаў.
Лукашэнка паўдзельнічаў у цырымоніі "Малітва за Беларусь"
Коля Лукашэнка ў храме паказвае дзіўны знак старэйшым братам (відэа)
Фота: therunet.com