Вы тут

На сайт TUT.by пасля навіны пра затрыманне Ціханоўскага пачалася DDOS-атака

Лагатып TUT.by

На сайт TUT.by увечары 29 траўня адбылася DDOS-атака. Пра гэта супрацоўнікі партала паведамілі ў сацсетках.

Сайт амаль перастаў адчыняцца пасля таго, як на ім з'явілася навіна пра затрыманне ў Гродне на выбарчым пикеце блогера Сяргея Ціханоўскага

Пазней галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава распавяла, што інфармацыя пра DDoS-атаку не пацвердзілася. Па яе словах, здарыўся тэхнічны збой.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.