На саміце "Усходняга партнёрства" беларуская апазіцыя атрымае права голасу

На саміце "Усходняга партнёрства" беларуская апазіцыя атрымае права голасу

Беларуская апазіцыя атрымае права голасу на саміце "Усходняга партнёрства". Адпаведнае рашэнне прынялі ў Еўрасаюзе, паведамляе "Спутник" са спасылкай на МЗС Германіі. 

"ЕС прадаставіць беларускай грамадзянскай супольнасці права голасу на саміце Усходняга партнёрства ў снежні з дадатковым мерапрыемствам", — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства Германіі.

"Усходняе партнёрства" — гэта палітычны праект ЕС, скіраваны на збліжэнне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны з Еўрапейскім саюзам. Улетку 2021-га Беларусь прыпыніла свой удзел у ім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі