На рэканструкцыю стадыёна "Дынама" сёлета вылучаць каля 68 млн долараў

На рэканструкцыю стадыёна "Дынама" сёлета вылучаць каля 68 млн долараў

Кіраўнік будаўніцтва стадыёна "Дынама" Аляксандр Лашч у праграме "Вынікі тыдня" на тэлеканале "Беларусь 5" распавёў пра бюджэт рэканструкцыі.

Па яго словах, якія перадае by.tribuna.com, на будаўніча-мантажныя работы была заключаная дамова на два трыльёны недэнамінаваных рублёў. За папярэднія гады будаўнікі асвоілі крыху менш за адзін трыльён (ад 50 да 60 мільёнаў долараў).

"На 2017 год у нас застаўся 1 трыльён 300 мільёнаў рублёў (каля 68 млн долараў)", — паведаміў Лашч. Такім чынам, уся рэканструкцыя будзе каштаваць каля 120-130 мільёнаў долараў. Раней паведамлялася, што гэты праект можа каштаваць 200 мільёнаў долараў.

Працы на аб'екце меркавалася завяршыць у 2018 годзе. Аднак намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў заявіў, што стадыён мусіць быць здадзены ўжо сёлета.

У 2019 годзе на "Дынама" пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі