На расійскай АЭС праз аварыю адключылі тры энергаблокі з чатырох

На расійскай АЭС праз аварыю адключылі тры энергаблокі з чатырох

На Калінінскай АЭС у Цвярской вобласці Расіі ў выніку аварыі былі адключаныя тры з чатырох энергаблокаў. Абсталяванне не пацярпела, радыяцыйны фон у норме, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на "Расэнергаатам". 

На адным з трансфараматараў адбылося кароткае замыканне. Ад гэтага выключыліся дзве высакавольтныя ЛЭП. Гэта прывяло да адключэння першага, другога і чацвёртага энергаблокаў. 

Энергаблок №3 працуе, энергаблок №4 абяцаюць падключыць на працягу дня. Першы і другі энергаблокі пачнуць працу толькі пасля высвятлення прычын адключэння.

У Цвярской вобласці заяўляюць, што адключэнне энергаблокаў не прывяло да перабояў з падачай электраэнергіі спажыўцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі