На ралі "Дакар" перад фінішам перакуліўся МАЗ (відэа)

На ралі "Дакар" перад фінішам перакуліўся МАЗ (відэа)

На ралі-рэйдзе "Дакар-2019" за некалькі сотняў метраў да фінішу перакуліўся МАЗ. Беларус Станіслаў Вязовіч змагаўся за перамогу на этапе і паспрабаваў абагнаць КамАЗ, але няўдала — машына на вялікай хуткасці наляцела на "пяшчаную пастку". МАЗ атрымаў пашкоджанні і прыйшоў на фініш толькі праз паўгадзіны (дапамагаў экіпаж Аляксея Вішнеўскага), заняў 11-е месца (у агульным заліку — 12-е). А перамогу святкавалі расіяне на КамАЗе.

Экіпаж Вішнеўскага быў 12-м, а Аляксандра Васілеўскага — 13-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі