На ралі "Дакар-2020" МАЗ Вязовіча захоўвае трэцяе месца
![На ралі "Дакар-2020" МАЗ Вязовіча захоўвае трэцяе месца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/05120004_lf22263_4500-3000-rgb.jpg.webp?itok=21i02dGv)
На ралі-рэйдзе "Дакар-2020" капотны МАЗ пад кіраваннем Сяргея Вязовіча захоўвае трэцяе месца. На восьмым этапе ў раёне горада Вадзі-эль Давасір (Саудаўская Аравія) гонка праходзіла ўздоўж гор і каньёнаў. Грузавік Вязовіча заграз на адной з горак у пяску. Яго ўдалося выцягнуць толькі высілкамі яшчэ двух беларускіх экіпажаў.
На фінішы Сяргей Вязовіч быў шостым, прайграў пераможцу 18 хвілін. Калі ў агульнай табліцы ён трэці, то экіпаж Аляксея Вішнеўскага ідзе восьмым, а Аляксандра Васілеўскага — 11-ы. А лідыруюць два расійскія экіпажы на КАМАЗах — Андрэя Каргінава і Антона Шыбалава. Лідару Вязовіч прайграе крыху больш за гадзіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.