На рабочых, якія рамантавалі садок у Мінску, звалілася жалезабетонная пліта
![На рабочых, якія рамантавалі садок у Мінску, звалілася жалезабетонная пліта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sadok-1103.jpg.webp?itok=u2aHjrm-)
Трагічны інцыдэнт здарыўся пры капрамонце дзіцячага садка №249 на вуліцы Слонімскай у Мінску.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 10 сакавіка ў 11:38 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што падчас капітальнага рамонту садка над уваходам абвалілася жалезабетонная пліта (2х3 м), якую дэмантавалі рабочыя.
Пры гэтым загінуў 46-гадовы мантажнік, а 43-гадовы электразваршчык атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Прычына абвальвання пліты высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.