На пошукі хлопчыка ў Белавежскую пушчу выйшла каля тысячы валанцёраў

На пошукі хлопчыка ў Белавежскую пушчу выйшла каля тысячы валанцёраў

На пошукі хлопчыка, які знік у Белавежскай пушчы, выйшла каля тысячы валанцёраў. Пошукава-выратавальны атрад “Анёл” не чакаў, што да аперацыі далучыцца такая колькасць людзей. Як паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Аляксей Карпека, добраахвотнікі едуць сюды з усёй краіны. Яны разбілі лагер на тэрыторыі стадыёна школы ў вёсцы Новы Двор. Валанцёрам не хапае абсталявання — рацыяў, мапаў. Таксама сярод іх мала дасведчаных праваднікоў, здольных дапамагчы ў арыентаванні на мясцовасці.

Вайскоўцы тэрміновая службы цяпер прачэсваюць багны і балоты ў пушчы, супрацоўнікі МНС вядуць пошукі ў рэках. У аперацыі задзейнічаныя міліцыянты і ўнутраныя войскі. Пакуль ніякага выніку няма.

10-гадовы Максім Мархалюк, жыхар вёскі Новы Двор, знік у Белавежскай пушчы ў мінулую суботу ўвечары. Каля 20.00 ён паехаў на ровары ў боку леса каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты знайшлі ў лесе яго ровар.

Усіх, хто можа ведаць аб месцызнаходжання хлопчыка, просяць патэлефанаваць па нумарах 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12, 8 015 133-32-82, або звязацца з міліцыяй па нумары 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі