На польскай мяжы зноў чэргі легкавікоў, а на літоўскай — больш за 400 фур

На польскай мяжы зноў чэргі легкавікоў, а на літоўскай — больш за 400 фур

На польскай мяжы зноў стаяць чэргі легкавікоў. Ранняй раніцай заняты быў толькі памежны пераход Брузгі, але цяпер машыны сабраліся таксама ў Бераставіцы і ў Брэсце. Па стане на 10.00 у Брузгах на выездзе з Беларусі чакаюць 163 легкавых аўто, у Бераставіцы — 52, у Брэсце — 20. Таксама ў Брузгах з’явілася невялікая чарга з грузавых фур — 21 машына. Памежны пераход Пясчатка цалкам вольны.

На мяжы з Літвой па стане на 10.00 агулам стаіць болей за 400 фур. У Каменным Логу чакаюць пропуску 160 машын, у Катлоўцы — 80, у Беняконях — 96, у Прывалцы — 95. Апроч таго, у Каменным Логу на выездзе з Беларусі стаяць 10 легкавых машын.

Чэргі грузавікоў ёсць і на латвійскай мяжы — 70 машын у Грыгароўшчыне і 25 ва Урбанах, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі