На плошчы ў Германіі на людзей павалілася калядная ялінка

На плошчы ў Германіі на людзей павалілася калядная ялінка

У нямецкім горадзе Эшвайлер на наведвальнікаў кірмаша павалілася калядная ялінка, усталяваная на плошчы. 

Пры здарэнні пацярпелі не менш як чатыры чалавекі, перадае БЕЛТА. Дрэва звалілася на карусель, усталяваную на плошчы, увечары 10 снежня. Пацярпелі толькі дарослыя, дзяцей сярод траўмаваных няма.

Хутчэй за ўсё прычынай здарэння стала ветранае надвор'е, што ўсталявалася на большай частцы тэрыторыі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі