На пінскім Дні цвярозасці выступяць агітбрыгады і паказальныя суды

21 лютага"Дзень цвярозасці" пройдзе ў Пінску. Апрача забароны продажу сьпіртнога падрыхтавалі цэлую праграму. На прадпрыемствах горада выступяць агітбрыгады з ідэолагаў і ўрачоў. Акрамя таго, будуць праведзены некалькі паказальных судоў, пасля якіх у ЛПП адправяць самых горкіх п’яніц.

Мясцовая арганізацыя БРСМ правядзе акцыю “Завяжы з алкаголем”: чальцы арганізацыі будуць павязваць белыя стужкі на галіны дрэваў. Патрульныя ДАІ раздадуць кіроўцам “лісты цвярозасці”. 

21 лютага падобны Дзень цвярозасці пройдзе ў Мастах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі