Вы тут

На Піншчыне, нягледзячы на пратэсты, 300-гадовыя дубы спілавалі, прыязджаў АМАП

Чыноўнікі вырашылі дрэвы "выдаліць" / Б*лсат

У вёсцы Ахова на Піншчыне мясцовыя жыхары падняліся на абарону 300-гадовых дубоў, але іх усё роўна спілавалі. АМАПам затрыманы дырэктар мясцовага Дома культуры Аляксандр Дзямчук, які збіраў подпісы і выступаў за захаванне дрэваў. Ён нібыта залез на дуб і "перашкаджаў рабочым працаваць".

Напярэдадні камунальнікі спілавалі там адзін стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два. 22 снежня да іх прыехала аўтавышка. Аднак вяскоўцы палічылі рашэнне незаконным, сабраліся каля могілак, дзе растуць дубы, у спадзяванні на начальства ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.