На пераездзе пад Івацэвічамі "Штадлер" урэзаўся ў аўтамабіль
![На пераездзе пад Івацэвічамі "Штадлер" урэзаўся ў аўтамабіль](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sztadlier-0508-2.jpg.webp?itok=C2WB55qX)
Зранку 5 жніўня цягнік "Штадлер", які накіроўваўся з Брэста ў Мінск, урэзаўся ў аўтамабіль, паведамляе zerkalo.io.
Цягнік адпраўляўся з Брэста ў 6:22. На чыгуначным пераездзе ў Івацэвіцкім раёне электравоз урэзаўся ў легкавы аўтамабіль.
"Мы ўжо праехалі яшчэ два кіламетры пасля сутыкнення і працягнулі машыну перад сабой", — кажа сведка.
Паведамляецца, што сярод пасажыраў цягніка пацярпелых няма. Іх перасаджваюць у дызель-цягнік да Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.