Вы тут

На пажары ў Расонскім раёне загінуў мужчына

Пажар пад Расонамі / mchs.gov.by

Уначы 15 жніўня ратавальнікам паведамілі пра пажар жылога дома ў вёсцы Лапешчына Расонскага раёна, інфармуе прэс-служба ведамства. Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што дом цалкам ахоплены агнём, часткова абрынуўся дах.

48-гадовы гаспадар дома не змог выбрацца з яго падчас пажару. Ратавальнікі знайшлі яго труп на падлозе ў пакоі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадаром дома.

Яшчэ адна трагедыя адбылася ў вёсцы Палыкавічы-1 Магілёўскага раёна. Там падчас пажару прыватнага дома загінулі два чалавекі — 86-гадовая жанчына, інвалід другой групы, і 83-гадовы мужчына, інвалід першай групы. 

Ратавальнікам удалося выратаваць 32-гадовага мужчыну. З дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" яго шпіталізавалі ў Магілёўскую гарадскую лякарню хуткай дапамогі. Стан мужчыны характарызуецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Прычыну пажару высвятляе Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.