На пажары ў Чэрвеньскім раёне загінуў чалавек

На пажары ў Чэрвеньскім раёне загінуў чалавек

На пажары ў Чэрвеньскім раёне Міншчыны загінуў мужчына, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Здарэнне адбылося ў ноч на 15 красавіка ў вёсцы Хвойнікі. Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 0.53. Агонь успыхнуў у гаражы, размешчаным у двары шматкватэрнага дома. Прычына пажару высвятляецца.

Дарэчы, за апошнія суткі ў прыродных экасістэмах Міншчыны было зарэгістравана 84 пажары сухой расліннасці. Найбольшая іх колькасць прыпадае на Мінскі і Любанскі раёны — па 19, у Барысаўскім раёне было 11 такіх выпадкаў, у Смалявіцкім — 9.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі