На парламенцкіх выбарах у Каталоніі перамаглі прыхільнікі незалежнасці
На парламенцкіх выбарах у Каталоніі перамаглі прыхільнікі незалежнасці ад Мадрыда. Кааліцыя "Разам за незалежнасць" атрымала амаль палову месцаў у парламенце іспанскай аўтаномнай вобласці Каталонія — 62 з 135 (дадзеныя пасля апрацоўкі 94% пратаколаў). Яшчэ 10 месцаў атрымала левая партыя "Кандыдатура народнага адзінства", якая таксама выступае за незалежнасць. Адзначаецца рэкордная яўка — 76% выбарцаў.
"Мы перамаглі! Каталонцы сказалі "так" незалежнасці", — цытуе словы прэм'ер-міністра вобласці Артура Маса ВВС.
Прыхільнікі незалежнасці заяўлялі, што перамога на выбарах дазволіць ім ужо праз паўтара года аб'явіць пра незалежнасць рэгіёна ад Мадрыда. Улады Іспаніі пагражаюць заблакаваць такія спробы ў судовым парадку.
Фота: Reuters, AFP, ria.ru, Getty Images