На панядзелак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі: спёка да +34

На панядзелак абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі: спёка да +34

У бліжэйшыя суткі, 1 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, у сярэдзіне дня чакаецца гарачыня 28-34 градусы і толькі на паўночным захадзе краіны будзе 24-27 градусаў.

У сувязі з экстрэмальнай спёкай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі