На палігоне ў РФ загінулі 12 кантрактнікаў — распалілі вогнішча каля боепрыпасаў

Расійскія вайскоўцы не даехалі да фронту (ілюстрацыйнае фота)

Расійскія вайскоўцы не даехалі да фронту (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

12 кантрактнікаў з Прыморскага краю загінулі на палігоне Кузьмінскі ў Растоўскай вобласці РФ пры выбуху снарада, які ўпаў у вогнішча, паведамляе 161.ru. Здарэнне адбылося 3 лістапада. Журналісты неўзабаве атрымалі пра яго інфармацыю, але праверыць яе праўдзівасць змаглі толькі цяпер. Яны спасылаюцца на крыніцы ў сілавых структурах, расійскай арміі і следчых органах.

У той дзень марскія пехацінцы вырашылі паабедаць побач з блокамі боепрыпасаў. Яны распалілі вогнішча. Каля яго сабраліся каля 20 чалавек. У гэты момант снарад гранатамёта РПГ-7 скаціўся ў вогнішча і выбухнуў. Восем вайскоўцаў загінулі на месцы, яшчэ чацвёра з цяжкімі раненнямі памерлі ў бальніцы. Усе яны з Уладзівастока.

Афіцыйна ні Мінабароны Расіі, ні следчыя органы пра здарэнне ў Растоўскай вобласці не паведамлялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі